Менавіта вынікі назіранняў Івана Піліпавіча за моладдзю ХХІ стагоддзя, за адносінамі паміж людзьмі выліліся ў карціны, разумення сэнсу якіх без філасофскага падыходу не атрымаецца.
– Камп’ютар авалодаў чалавекам, – кажа народны майстар Беларусі Іван Супрунчык. – Усе знаходзяцца ў яго палоне. Вось таму і намаляваў сучаснага чалавека з камп’ютарам замест галавы.
Майстар зрабіў драўляныя скульптуры сучасных Адама і Евы, у якіх таксама замест галавы знаходзіцца звычайны камп’ютар.
На наступнай карціне, якая носіць назву на церабліцкім дыялекце “Остановіць врэд”, майстар адлюстраваў чалавека, які праткнуў звычайным калком камп’ютар і накіраваўся з ім да сонца, шукаючы у яго паратунку ад камп’ютара.
Народны майстар плённа працуе. Летам гэтага года ён стаў удзельнікам Славянскага базару ў Віцебску і іншых міжнародных пленэраў і фестываляў.
У сваіх творах Іван Супрунчык адлюстроўвае самыя розныя значныя падзеі.
ДАВЕДКА МП
Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 1980 годзе скончыў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. З 1969г. – бібліятэкар Церабліцкай вясковай бібліятэкі. Са снежня 2007г. – малодшы навуковы супрацоўнік музея драўлянай скульптуры в.Цераблічы.
У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”.