19 декабря 2025, пятница04:57

Запись

Народнае гулянне “Дары зямлі палескай-2013”. Далучайцеся!

4 сентября 2013, 13:40

У нядзелю, 8 верасня, на тэрыторыі ДК “Трыкатажнік”, што ў Паўночным мікрараёне, адбудзецца народнае гулянне “Дары зямлі палескай-2013”. Арганізатары свята запрашаўць прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

Праграма свята наступная:

11.00 — 17.00 — выстава-ярмарак: земляробчы гандаль высадкамі, мёдам, вінаградам, садавінай, гароднінай, кветкамі і вырабамі народнай творчасці, выяздны гандаль;

12.00 — 15.00 — стол даведак;

12.00 — 13.00 — канцэрт;

13.30 — 14.00 — асвячэнне выставы-ярмарка святарамі Пінскай епархіі;

14.30 — 15.00 — падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне лепшых удзельнікаў выставы-ярмарка;

15.30 — 16.30 — віктарына, канцэртная праграма.

Для ўдзелу ў земляробчым гандлі неабходна прайсці рэгістрацыю па тэлефонам: 34-11-19, 37-33-69, 37-78-86 альбо мабільным тэлефоне 464-37-85, 356-28-70, 615-17-18.

Размяшчэнне ўдзельнікаў выставы пачнецца з 8.30 да 13.30 каля ДК “Трыкатажнік”.


Иллюстрация media-polesye.com