Беларусы з розных кропак планеты зладзілі флэшмоб #АдгукнісяіДалучыся ў падтрымку гурта Naviband, які ўпершыню заспявае песню па-беларуску на конкурсе Еўрабачанне-2017, які 9 мая стартуе ў Кіеве.
Валерый Клімовіч жыве ў Нью-Ёрку, там і быў зроблены відэаролік з конкурснай песняй “Гісторыя майго жыцця” гурта Naviband.
Відэа са старонкі Валерыя Клімовіча ВКонтакте
Цікавы лёс у самаго Валерыя. У Мінску ён працаваў у офісе знакамітай кампаніі Wargaming, якая прыдумала гульню “Свет танкаў”. У свае 20 год ён зарабляў неблагія грошы, а ў 23 вырашыў усё крута змяніць і з’ехаў у ЗША. Там ён набыў сабе гітару і стаў граць у пераходах нью-ёркскага метро.
Пінчуку хапае таго, што ён зарабляе музыкай на вясёлае жыццё. Ён вырашыў ні ад каго не залежыць і больш ніколі не працаваць на сталай працы, таму што матар’яльныя каштоўнасці, на яго погляд, гэта проста глупства. Такі сабе класічны “дармаед”.
Амерыканскі абкам такі лад жыцця беларуса ўвогуле не турбуе, таму Валерый жыве сабе спакойна і займаецца любімай справай. Пра свае прыгоды ў ЗША Валерый піша на сваёй старонцы Нечего терять Вконтакте.
Избранный президент США может назначить бывшего начальника разведки Ричарда Гренелла спецпосланником по войне в Украине.…
Нутрициологи без конца говорят об опасных последствиях дефицита белка в организме. Но что если в…
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…