20 сентября 2024, пятница17:34

Общество

Напярэдадні Еўрабачаньня пінчук Валерый Клімовіч падтрымаў землякоў – гурт Naviband

4 мая 2017, 16:10

Беларусы з розных кропак планеты зладзілі флэшмоб  #АдгукнісяіДалучыся ў падтрымку гурта Naviband, які ўпершыню заспявае песню па-беларуску на конкурсе Еўрабачанне-2017, які 9 мая стартуе ў Кіеве.

Валерый Клімовіч жыве ў Нью-Ёрку, там і быў зроблены відэаролік з конкурснай песняй “Гісторыя майго жыцця” гурта Naviband.

Відэа са старонкі Валерыя Клімовіча ВКонтакте

Цікавы лёс у самаго Валерыя. У Мінску ён працаваў у офісе знакамітай кампаніі Wargaming, якая прыдумала гульню “Свет танкаў”. У свае 20 год ён зарабляў неблагія грошы, а ў 23 вырашыў усё крута змяніць і з’ехаў у ЗША. Там ён набыў сабе гітару і стаў граць у пераходах нью-ёркскага метро.

Пінчуку хапае таго, што ён зарабляе музыкай на вясёлае жыццё. Ён вырашыў ні ад каго не залежыць і больш ніколі не працаваць на сталай працы, таму што матар’яльныя каштоўнасці, на яго погляд, гэта проста глупства. Такі сабе класічны “дармаед”.

Амерыканскі абкам такі лад жыцця беларуса ўвогуле не турбуе, таму Валерый жыве сабе спакойна і займаецца любімай справай.  Пра свае прыгоды ў ЗША Валерый піша на сваёй старонцы Нечего терять Вконтакте.


Фото иллюстрационное из архива МП
Фото: ТГ-канал РУПП
Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото dpsu.gov.ua
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП