24 ноября 2024, воскресенье04:36

Экономика

Нацбанк абвесціў новую эканамічную палітыку: рубель адпраўляецца ў свабоднае плаванне

8 января 2015, 22:02

З 9 студзеня знікае камісія на продаж валюту ў абменніках.
Але ці можна будзе свабодна набыць амерыканскую валюту па курсе 14 000? Невядома. Нацбанк запэўнівае, што штучна падтрымліваць курс не будзе.
 
«Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб’ёмах, якія забяспечваюць станоўчае сальда куплі-продажу Нацбанкам», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Прэс-рэліз Нацбанка «Аб мерах грашова-крэдытнай палітыкі па стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы» паведамляе, што на падтрыманне курсу больш не будуць выкарыстоўвацца золатавалютныя рэзервы.
 
Раней кошык валют складаўся з даляра, еўра і расійскага рубля ў прапорцыях па 33%. Цяпер расійскаму рублю «аддадуць» 40%, даляру і еўра — па 30%. Гэта, хутчэй, сімвалічны крок.
 
Стаўка рэфінансавання павялічваецца з 20% да 25%, а працэнтныя стаўкі па дэпазітах абмяжоўваюцца 40% для юрасобаў і 50% для насельніцтва. Гэтыя стаўкі плануецца змяншаць і надалей.
Нагадаем, «адзіны» курс даляра вызначаны на ўзроўні 13760 рублёў. Дэвальвацыя ад пачатку валютнага крызісу перавысіла 25%.
 
Пры гэтым попыт на даляры на біржы сёння ў 4,5 разу перавышаў прапанову.
 
* * *
 
Аб мерах грашова-крэдытнай палітыкі па стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы
 
У мэтах далейшай стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы і аднаўлення ўстойлівасці функцыянавання валютнага рынку Рэспублікі Беларусь Нацыянальным банкам прыняты шэраг мер у галіне грашова-крэдытнай палітыкі.
 
З улікам абнулення з 8 студзеня 2015 г падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2015 г. № 5) Праўленнем Нацыянальнага банка прынята рашэнне аб адмене з 9 студзеня 2015 камісійнага збору пры куплі замежнай валюты насельніцтвам.
 
Дадзеная мера паклікана ўніфікаваць абменныя курсы куплі-продажу на розных сегментах валютнага рынку, у тым ліку ў абменных пунктах банкаў, і наблізіць іх да афіцыйнага курсу беларускага рубля, які па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня 2015 года склаў 13760 беларускіх рублёў за 1 долар ЗША.
 
Таксама з 9 студзеня 2015 года Нацыянальны банк аднаўляе выкарыстанне механізма прывязкі курсу беларускага рубля да кошыку замежных валют. Пры гэтым у структуры кошыка доля расійскага рубля павялічваецца да 40%, а долі еўра і долара ЗША зніжаюцца да 30% кожная.
 
У рамках новага механізма становяцца больш жорсткімі падыходы да выкарыстання золатавалютных рэзерваў для падтрымкі абменнага курсу. Валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб’ёмах, якія забяспечваюць станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты ў сярэднетэрміновым перыядзе.
 
Ваганні курсу беларускага рубля ў адносінах да кожнай з валют (долар ЗША, еўра і расійскі рубель) будуць складвацца як за кошт змянення кошту кошыка пад уплывам попыту і прапановы валюты ў часе біржавых таргоў, так і за кошт узаемных зменаў крос-курсаў гэтых замежных валют. Пры гэтым змены абменнага курса могуць быць як у адну, так і ў іншы бок.
 
Увядзенне згаданага механізма курсаўтварэння дазволіць больш эфектыўна кіраваць курсам нацыянальнай валюты ў адносінах да замежных валют, якія маюць асноўнае значэнне для знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, і павысіць устойлівасць беларускай эканомікі да ўздзеяння знешніх фактараў.
 
Для падтрымання адноснай стабільнасці абменнага курсу беларускага рубля будуць задзейнічаны меры эканамічнай, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі.
 
Акрамя таго, Нацыянальным банкам прыняты шэраг рашэнняў у галіне працэнтнай палітыкі, якія скіраваныя на фарміраванне ў эканоміцы ўзроўню працэнтных ставак, якія забяспечваюць фінансавую і макраэканамічную стабільнасць, запаволенне інфляцыі, а таксама баланс інтарэсаў ўкладчыкаў і пазычальнікаў.
 
Так, з 9 студзеня 2015 стаўка рэфінансавання павялічваецца на 5 працэнтных пунктаў і складзе 25%. З 14 студзеня 2015 працэнтныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 50% да 40% гадавых, стаўка па дэпазітах авернайт павышаецца да 20% гадавых.
 
Пры гэтым з 9 студзеня 2015 г. верхняя мяжа працэнтных ставак па дэпазітах юрыдычных асоб зніжаецца з 50% да 40% гадавых. Верхняя мяжа па рублёвых укладах фізічных асоб пакуль захоўваецца на ўзроўні 50%, але па меры далейшай стабілізацыі сітуацыі таксама будзе змяншацца.
 
У мэтах нівелявання негатыўных наступстваў зніжэння абменнага курсу на ліквіднасць банкаў зніжаецца нарматыў абавязковых рэзерваў, дэпануюцца ў Нацыянальным банку (рэзервовых патрабаванняў), ад прыцягнутых сродкаў у замежнай валюце: у студзені 2015 – з 13 да 12,5 адсотка, у лютым 2015 г. – да 10%. Дадзеная мера дазволіць падтрымаць устойлівую працу банкаў ва ўмовах недахопу рублёвых сродкаў, які сфармаваўся ў снежні 2014
 
У далейшым Нацыянальны банк і Урад працягнуць прымаць паслядоўныя меры па павышэнню макраэканамічнай збалансаванасці і ўмацаванню стабільнасці на фінансавым і валютным рынках рэспублікі.

На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com