24 ноября 2024, воскресенье06:11

В стране и мире

На YouTube набірае абароты Белсат Doc – пляцоўка з беларускімі дакументальнымі фільмамі

11 февраля 2024, 15:36

Кадр з фільма

Кадр з фільма "Да апошняга" Анастасіі Карповіч. Дакументальную стужку пра палешукоў-перасяленцаў можна паглядзець на Белсат Doc

Асобная пляцоўка была створана з мэтай прасоўвання беларускага айчыннага кіно, «каб зрабіць яго даступным для кожнага беларуса незалежна ад яго поглядаў».

 

За 17 гадоў Белсат Doc стварыў каля 200 дакументальных фільмаў… Да 2020 года канал выступаў альтэрнатывай дакументальнай студыі «Беларусьфільма», даючы магчымасць беларускім кінематаграфістам здымаць фільмы на вострыя і надзённыя тэмы.

Пасля пратэстаў і падзей 2020-2023 гадоў канал застаўся, бадай, адзінай пляцоўкай, дзе сёння магчымае ўзнікненне беларускага дакументальнага кіно без цэнзуры.

Платформа папаўняецца новымі стужкамі кінематаграфістаў, стваранымі за апошні час.

 

У прыватнасці, сярод апошніх вартых увагі дакументальных фільмаў — «Да апошняга» рэжысёркі Анастасіі Карповіч. Карціна, створаная ў 2023 годзе, распавядае пра жыхароў вёскі Białkowo (Белкава), якая знаходзіцца на межы Польшчы і Германіі. У Белкава жывуць палешукі — вымушаныя перасяленцы з Заходняй Беларусі. Адразу пасля Другой сусветнай вайны, у 1945 годзе, людзей сілком выселілі з дамоў і адправілі на іншы канец Польшчы.

За гэта час ужо змяніліся тры пакаленні.

 


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com