Категории: Неформат

На выходных — дажджы і навальніцы

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на гэтых выхадных, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова. 

«На гэтым тыдні ў Беларусь ненадоўга вярнулася лета. Цёплае надвор’е ўсталявалася ў другой палавіне тыдня, калі з паўднёвымі вятрамі на тэрыторыю нашай краіны пачало паступаць вельмі цёплае паветра з Міжземнага мора. Тэмпературны фон пачаў павышацца, і ў дзённы час у другой палавіне тыдня максімальныя тэмпературы перасягнулі адзнаку плюс 20—27 градусаў, а дзе-нідзе слупкі тэрмометраў наблізіліся да плюс 30. Такі тэмпературны фон на 5—9 градусаў вышэйшы за кліматычную норму і больш характэрны для сярэдзіны жніўня», — адзначыла сіноптык.

18 верасня захаваецца цёплае надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу складзе 14—20 градусаў цяпла, днём чакаецца 21—28 градусаў вышэй за нуль, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да плюс 30.

«На жаль, у гэтыя выхадныя надвор’е пагоршыцца. Атмасферны фронт, які перамесціцца з поўдня Польшчы, абумовіць у суботу і нядзелю няўстойлівы характар надвор’я. Неба зацягнецца воблакамі, пройдуць дажджы, а тэмпература панізіцца, але па-ранейшаму будзе вышэйшая за сярэднія шматгадовыя значэнні», — растлумачыла Святлана Рыбакова.

У суботу, 19 верасня, ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—17 градусаў вышэй за нуль, удзень будзе 16—23 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе — плюс 24—28 градусаў.

У нядзелю ноччу па паўднёва-ўсходняй палавіне, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы, моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7—14 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе на некалькі градусаў цяплей, удзень чакаецца 15—22 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе — плюс 23—27.

На пачатку наступнага тыдня надвор’е пачне паляпшацца.

У панядзелак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 8—15 градусаў цяпла, днём будзе 15—22 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да плюс 25.

У аўторак, 22 верасня, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 6—13 градусаў цяпла, днём будзе 17—24 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да плюс 27 градусаў.

Поделиться

Последние новости

Мощный снегопад в ЮАР парализовал дорожное движение

Особенно пострадало шоссе N3, соединяющее Йоханнесбург и Дурбан.

1 час назад

“Немного музыки на ночь”: в Германии случайно нашли ранее неизвестное произведение Моцарта

Рукопись более двух веков хранилась в одной из городских библиотек Лейпцига.

4 часа назад

Романтика и страсть: что посмотреть вдвоем вечером?

Ищете идеальный фильм для романтического вечера с любимым человеком? Сочетание романтики и эротики может создать…

4 часа назад

Продлить лето. Куда и за сколько можно улететь к морю в октябре

Какие можно выбрать курорты осенью, чтобы насладиться морским воздухом.

8 часов назад

Готовим дом к зиме: как обеспечить комфорт и безопасность в холодное время года

Подготовка дома к зиме — важный процесс, который помогает сохранить тепло и уют в холодное…

8 часов назад