На “Вячоркі ў сялянскай хаце” запрашае краязнаўчы музей
24 студзеня ў 15.10 ў раённым краязнаўчым музеі адбудзецца незвычайнае мерапрыемства - "Вячоркі ў сялянскай хаце".
Як паведаміла Медыя-Палессю дырэктар Лунінецкага краязнаўчага музея Валянціна Шуляк, прысутныя змогуць больш даведацца пра вячоркі, а таксама паназіраць за такімі колішнімі заняткамі, як часанне ільну, ткацтва, вышыванне. Людзі, якія будуць займацца гэтым, падрабязна раскажуць пра свой занятак.
У праграме мерапрыемства – сустрэча гасцей каля сялянскай хаты музея, а таксама знаёмства з гісторыяй правядзення вячорак і традыцыйных заняткаў на Лунінеччыне ў пачатку ХХ стагоддзя.
Гасцей чакае і выступленне фальклорнага ансамбля «Крынічанька».
Не абыйдзецца без варожбаў, гульняў, танцаў.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.