Skip to content
5 ноября 2026, четверг 22:36
Все регионы

На вершы натхняюць вясна і каханне

Media-Polesye

Чарговае пасяджэнне клуба “Натхненне” прайшло ў дзіцячым доме сямейнага тыпу ў Століне і было прысвячена Дню Жанчын.

На сустрэчы гаварылі пра вясну, абуджэнне прыроды, каханне. Новыя вершы прачытала кіраўнік клуба “Натхненне”, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Столінскай гімназіі Таццяна Якаўлеўна Жук.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і настаўнік музыкі Мачульскай базавай школы Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч адзначыла, што пісаць пра каханне не любіць, але насуперак гэтаму агучыла вельмі прыгожыя радкі, прысвечаныя каханаму чалавеку. 

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і настаўнік гісторыі сярэдняй школы №1 г.Давыд-Гарадка Віктар Васільевіч Вабішчэвіч дэкламаваў вершы са свайго тэматычнага зборніка  паэзіі “Кахаю і люблю”. А гаспадыня дома Святлана Анатольеўна Кананчук падрыхтавала і прадставіла сапраўдны канцэрт.

На сустрэчу завіталі Ніна Герасімаўна Кісель, Надзея Уладзіміраўна Драко, Людміла Пятроўна Кісель, Валянціна Васільеўна Мірановіч, Людміла Мацвееўна Гуцік. Гэтыя жанчыны даволі працяглы час займалі кіруючыя пасады ў Столінскім раёне, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку і вядуць актыўны лад жыцця.

Прынялі ўдзел у пасяджэнні дырэктар СШ №3 г. Століна Людміла Андрэеўна Андрыяшка, намеснік сектара аховы дзяцінства аддзела адукацыі Столінскага райвыканкама Святлана Аляксееўна Ярмоліч і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Ала Андрэеўна Велясніцкая.

Віктар Вабішчэвіч падарыў гасцям і членам клуба свой новы зборнік вершаў “ORBI” (пра зборнік – хутка на “Медиа-Полесье”).

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя