Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».
«Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, і асноўнае галасаванне. Ніякіх спробаў фальсіфікацый не заўважана. Камісія паводзіла сябе цалкам карэктна ўвесь час, а пры падліку ў назіральнікаў быў поўны агляд, мы нават маглі перагледзець ужо палічаныя стосы розных кандыдатаў. За сумленную працу камісіі можна толькі падзякаваць, — кажа Ірына Купцэвіч. — Адзіны падазроны момант — працэнт галасоў за Лукашэнку на датэрміновым галасаванні значна большы, чым на асноўным», — адзначае яна.
Колькасць выбарцаў – 2093
Прагаласавала – 1415
Яўка – 67,6 %
Лукашэнка – 924 галасы – 65,3% (на датэрміновым 77,3%)
Караткевіч – 354 галасы – 25%
Супраць усіх – 74 галасы – 5%
Гайдукевіч – 35 галасоў – 2,47%
Улаховіч – 9 галасоў – 0,63%
Сапсаваных бюлетэняў – 19 – 1,3%
Вось копія пратакола:
Юрий Райляну всего около месяца служит в 111-й гвардейской артиллерийской бригаде.
II фестиваль-конкурс "Чароуны свет танца прошёл в Гродненском государственном колледже искусств.
О текущем состоянии с контролем ВСУ российских территорий в Курской области агентство Reuters сообщает со…
Вчера около 15 часов на дороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском районе возле деревни…
В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…
Трактуем послания Вселенной на ближайшие несколько дней.