24 ноября 2024, воскресенье12:22

Политика

На ўчастку ў Рагачове камісія дазволіла назіраць за падлікам. Яўка 67%, Лукашэнка 65%, Караткевіч 25% КОПІЯ ПРАТАКОЛА

12 октября 2015, 9:01

Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка». «Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, […]

Назіральніцай на ўчастку 11 горада Рагачоў (Гомельская вобласць) была Ірына Купцэвіч. Яна была вылучаная ад грамадзян, у межах грамадзянскай ініцыятывы «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

«Участак у жылым мікрараёне, вельмі звычайны, большасць тых, хто прыйшоў на ўчастак — пажылыя людзі, моладзі было вельмі мала, — расказала яна «Нашай Ніве». — Я назірала і датэрміновае, і асноўнае галасаванне. Ніякіх спробаў фальсіфікацый не заўважана. Камісія паводзіла сябе цалкам карэктна ўвесь час, а пры падліку ў назіральнікаў быў поўны агляд, мы нават маглі перагледзець ужо палічаныя стосы розных кандыдатаў. За сумленную працу камісіі можна толькі падзякаваць, — кажа Ірына Купцэвіч. — Адзіны падазроны момант — працэнт галасоў за Лукашэнку на датэрміновым галасаванні значна большы, чым на асноўным», — адзначае яна.

Колькасць выбарцаў – 2093

Прагаласавала – 1415

Яўка – 67,6 %

Лукашэнка – 924 галасы – 65,3% (на датэрміновым 77,3%)

Караткевіч – 354 галасы – 25%

Супраць усіх – 74 галасы – 5%

Гайдукевіч – 35 галасоў – 2,47%

Улаховіч – 9 галасоў – 0,63%

Сапсаваных бюлетэняў – 19 – 1,3%

Вось копія пратакола:


Иллюстрация media-polesye.com
На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube