У конкурсе прынялі ўдзел дзяўчаты з тых вёсак Столінскага раёна, жыхары якіх штогод збіраюць журавіны ў палескіх балотах.
Дзяўчаты прадставілі свае візітныя карткі , расказалі пра сябе, пра свае заняткі. Наступным этапам конкурснай праграмы было дэфіле ў касцюмах на тэму “Журавіна-какетка”. Удзельніцы напярэдадні конкурса дома падрыхтвалі тэматычныя касцюмы, якія потым прадставілі на суд журы. Дэфіле касцюмаў прадоўжылі дэфіле ў купальных касцюмах.
Цікавым момантам праграмы стаў творчы конкурс, дзе маладыя ягадніцы чыталі вершы, спявалі, танцавалі, словам, паказалі тыя творчыя здольнасці, якімі валодаюць палескія дзяўчаты.
Па выніках конкурсу пераможцай стала 19-гадовая Дзіна Хоміч з Рухчы. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Аксана Агіевіч з Рубля (яна ж і “Міс дызайн”), “Міс зачараванне” – Ірына Страха з Глінкі, “Міс арыгінальнасць” стала Ніна Страха з Рубля , “Міс талент” – Вольга Комісава з Глінкі, “Міс грацыя” – Аляксандра Стрыгоцкая з Альман.
Удзельніц конкурсу ўзнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі.
Конкурс падрыхтаваны і праведзены ўдзельнікамі творчага клуба “Альтанка” Столінскага раённага метадычнага цэнтра (кіраўнік Ніна Лісавец).
Арганізатары конкурса ўдзячныя спонсарам за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства: Вользе Мазговай, філіалу “Столінстройпраект”, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама, райкаму прафсаюза работнікаў культуры, Столінскаму РК ГА “БРСМ”, Столінскай райарганізацыі РГА “Белая Русь”.
Восенню гэтага года на Столінскім Палессі пройдзе свята журавін.