Skip to content
5 ноября 2026, четверг 13:36
Все регионы

На Століншчыне стартаваў конкурс юных артыстаў

Media-Polesye

Штогадовы і досыць папулярны сярод моладзі раёна конкурс “Зоркі Палесся” распачаў сваю працу. Удзельнікі першага конкурснага дня выступілі на сцэне Столінскага ГДК сёння, 24 красавіка.

Удзел у конкурсе прымаюць маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Свае артыстычныя ўменні яны прадстаўляюць у чатырох намінацыях: эстрадная песня, інструментальны жанр, харэаграфія, размоўны жанр (канферансье).

49 нумароў паказалі членам журы юныя артысты.

Прагляды прадоўжацца ў суботу і ў нядзелю.

Дом культуры

Дата

Пачатак

Столінскі ГДК

25.04

10.00

Давыд-Гарадоцкі ГДК

26.04

10.00

Альшанскі СДК

26.04

13.30

Вядучы спецыяліст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала адзначыў, што ўсяго на конкурс пададзены заявы на выкананне 139 нумароў з 38 устаноў адукацыіі і культуры Століншчыны.

Па выніках прагляду журы вызначыць фіналістаў конкурсу, якія і прымуць удзел у святочным канцэрце “Зорак Палесся” ў маі гэтага года.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя