Раённы конкурс чытальнікаў “Байкі дзядзькі Кандрата” арганізавалі ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
Мерапрыемства прайшло ў межах Года культуры і з нагоды 120-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы, якое адзначаецца ў сакавіку.
Больш за сорак чытальнікаў з усяго раёна прынялі ўдзел у конкурсе. У выкананні юных канкурсантаў гучалі вядомыя байкі Кандрата Крапівы, многія радкі з якіх сталі афарызмамі.
Асноўная мэта конкурсу – паглыбленне цікавасці дзяцей да творчасці беларускіх пісьменнікаў. А яшчэ гэта была добрая пляцоўка для самарэалізацыі дзяцей, праяўлення іх артыстычных здольнасцей. Байкі чыталіся напамяць, выразна, эмацыянальна.
Незвычайна артыстычна і не па-дзіцячы прафесійна трымаліся на сцэне многія выканаўцы. Былі і тыя, хто ўпершыню падняўся на сцэну, але не разгубіўся пад пільным поглядам журы і слухачоў.
На конкурсе, акрамя адзіночных выканаўцаў, выступалі таксама і калектывы, якія ўнеслі тэатральнасць, дадалі відовішчнасці і здзівілі прысутных сваімі касцюмамі і дэкарацыямі. Жартоўныя, сатырычныя творы гучалі са сцэны ў той дзень.
Патрэбна адзначыць добрую падрыхтаванасць, веданне беларускай мовы і эмацыянальнасць кожнага выступаючага. Несумненна, выканаўцы хваляваліся, аднак на тое гэта і конкурс, каб не толькі паказаць веданне мовы, але і сваё ўменне авалодаць увагай аўдыторыі. У юных чытальнікаў гэта атрымалася.
Конкурсная праграма суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Ансамбля народнай музыкі “Выцінанка”, тэатральнай пастаноўкай урыўка з п’есы “Хто смяецца апошнім” народнага тэатра “Пагарынне” Столінскага ГДК, а жартоўныя і трапныя дыялогі вядучых нікога не пакінулі без усмешкі і добрага настрою.
Па рашэнню журы пераможцамі конкурсу сталі Аліна Ляшкевіч (в.Рубель) і квартэт выступаючых з в. Рамель (Анжаліка Грыб, Дзмітрый Мінчук, Раман Шчучка, Наталля Грэчка) – І месца; Яніна Наскевіч (в.Аздамічы) і Ангеліна Пешка (в. Фядоры) – ІІ месца; Яна Шаламіцкая (в.Вялікае Малешава) і Валерый Шпак (в. Варані) – ІІІ месца.
Граматы, словы падзякі і пажаданні творчых поспехаў ад членаў журы атрымалі ўсе ўдзельнікі конкурсу.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.