На пинскіх прыпынках з’яўляюцца новыя канструкцыі з выявамі дзеячаў беларускай гісторыі і культуры
На пінскіх прыпынках працягваюць культурна-асветніцкую акцыю. Гэтым разам на плошчы Кірава адзначылі Івана Мележа, Кандрата Крапіву, Алаізу Пашкевіч і каралеву Бону Сфорцу (ёй 495 гадоў таму кароль Жыгамонт падараваў Пінск).
Нагадаем, адна з пінскіх рэкламных кампаній распачала акцыю па ўсталёўцы ў горадзе аўтобусных прыпынкаў новага дызайну.
Фірма здзіўляе пінчукоў неардынарным падыходам і вывешвае на рэкламных плошчах прыпынкаў выявы і біяграфіі дзеячаў беларускай культуры. На першым прыпынку такім чынам ўшанавалі Уладзіміра Мулявіна, Максіма Багдановіча і Івана Шамякіна.
Рэкламная акцыя, прысвечаная Году культуры, праводзіцца пры падтрымцы Пінскага гарвыканкама.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.