У гонар 70-гадовых угодкаў Ніны Мацяш (1943-2008) у Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы адкрылася выстава-персаналія “І крок у крок з жыццём пайду…”. Яна будзе дзейнічаць да 30 верасня.
На выставе прадстаўленыя кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, прысвечаныя жыццю і творчасці таленавітай беларускай пісьменніцы, а таксама яе паэтычныя зборнікі “Душою з небам гаварыць”, “У прыгаршчах ветру”, “Паміж усмешкай і слязой”, “Я вас люблю…”, “Удзячнасць”.
А ў Валішчынскай сельскай бібліятэцы ў суботу адбыўся літаратурны вечар "Шчаслівай долю назаві…". Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі мясцовым жыхарам аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы і перакладчыцы.
Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася на Бярозаўшчыне, дзе і пражыла большую частку свайго жыцця. У 38 год (1971) прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў, п’ес, пераклала вядомыя творы Антуана дэ Сент-Экзюперы, Гі дэ Мапасана, Ліны Кастэнка.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…