На выставе прадстаўленыя кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, прысвечаныя жыццю і творчасці таленавітай беларускай пісьменніцы, а таксама яе паэтычныя зборнікі “Душою з небам гаварыць”, “У прыгаршчах ветру”, “Паміж усмешкай і слязой”, “Я вас люблю…”, “Удзячнасць”.
А ў Валішчынскай сельскай бібліятэцы ў суботу адбыўся літаратурны вечар "Шчаслівай долю назаві…". Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі мясцовым жыхарам аб жыцці і творчасці беларускай паэтэсы і перакладчыцы.
Ніна Іосіфаўна Мацяш нарадзілася на Бярозаўшчыне, дзе і пражыла большую частку свайго жыцця. У 38 год (1971) прынята ў Саюз пісьменнікаў СССР. Аўтарка шэрагу паэтычных зборнікаў, п’ес, пераклала вядомыя творы Антуана дэ Сент-Экзюперы, Гі дэ Мапасана, Ліны Кастэнка.