На Палессі ў купальскую ноч шукалі папараць-кветку і вадзілі карагоды. Што трэба ведаць пра 7 ліпеня
Купальская ноч з 6 на 7 ліпеня – самы чароўны і багаты на цуды час, але дзень 7 ліпеня маесвае важныя традыцыі і прыкметы.
У беларускай культуры лічылася, што менавіта пасля купальскай ночы прырода набывае асаблівую моц, а паводзіны стыхій прадказваюць будучае надвор’е.
Калі на Купалле дождж – будзе мокрае лета, а ўраджаю агуркоў не чакай. Калі дождж пачынаўся менавіта раніцай 7 ліпеня, казалі: «Купалле плача – слёзы лье», што прадвяшчала няўдалы сенакос.
Моцны ранішні россып расы – да добрага ўраджаю гуркоў і гародніны наогул. Калі ж расы не было, то гэта прадказвала засушлівае лета.
Сонечны дзень 7 ліпеня – да спякотнага канца ліпеня і добрага наліву збожжа. Калі ж неба хмарнае, рыхтаваліся да зацяжных дажджоў.
Каласы жыта пачынаюць жаўцець – праз два тыдні можна пачынаць жніво.
Пасля Купалля традыцыйна пачынаўся сенакос – самы гарачы час для сялян. Лічылася, што купальская раса надае траве асаблівы моц, таму стараліся пачынаць касіць менавіта пасля гэтага дня.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.
