Сваю работу распачаў IV Міжнародны пленэр ганчароў, што праходзіць раз у два гады ў Гарадной.
Сёння – першы дзень – “Дзень сустрэчаў”. Рэгістрацыя ўдзельнікаў мерапрыемства праходзіць у Брэсце, у абласным грамадска-культурным цэнтры, а ўжо ў сераду, 23 ліпеня, ганчары з роных краін свету збяруццца ў Гарадной.
Дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская пазнаёміла з асноўнымі момантамі праграмы. Кожны дзень распланаваны і мае сваю назву.
23 ліпеня (серада) – “Дзень знаёмстваў”
К 10.00 ганчары прыязджаюць у Гарадную, затым знаёмяцца з Цэнтрам ганчарства вёскі, робяць мантаж выставы твораў, прывезеных з дому.
15.00-18.00 – урачыстае адкрыццё пленэра, знаёмства з творчасцю майстроў – удзельнікаў пленэра.
19.00-21.00 – вечарына, прысвечаная гісторыі вёскі Гарадная, ганчарнаму промыслу і патомным ганчарам. Выступленне краязнаўца Валерыя Кісяля “Гісторыя мястэчка Гарадная – непрачытаная кніга”, праглядаў тэнтычных фільмаў.
24 ліпеня (чацвер) – “Дзень гараднянскага ангоба”
10.00-11.00 – сустрэча з народным майстрам Рэспублікі Беларусь Аўрамам Басаўцом.
11.00-13.00 – практычная работа за ганчарным колам.
14.00-19.00 – працяг работы за ганчарным колам, майстар-класы ганчароў.
25 ліпеня (пятніца) – Дзень гараднянскага гаршка “Ад мамзэлькі да паляка”
10.00-11.00 – прэзентацыя традыцыйных формаў гараднянскіх гаршкоў.
11.00-14.00 – конкурс на самую дасканалую форму гаршка.
26 ліпеня (субота) – “Дзень гараднянскіх збаноў і банек”
10.00-11.00 – прэзентацыя традыцыйных формаў гараднянскіх збаноў і банек.
11.00-13.00 – конкурс на самую дасканалую форму збана і банькі.
14.00-19.00 – абпал посуду, падрыхтаванага майстрамі Цэнтра ганчарства.
27 ліпеня (нядзеля) – cвята “Гараднянскі кірмаш”
9.00-18.00 – свята “Гараднянскі кірмаш”. У праграме: майстар-класы, урачыстае даставанне посуду з горну, выставытвораў розных школ і накірункаў, канцэртныя праграмы.
28 ліпеня (панядзелак) – “Дзень творчых работ”
9.00-12.00 – практычная работа за ганчарным колам.
13.00-21.00 – экскурсіі ў мастацкую галерэю Сяргея Місюна (г.Столін), Цэнтр драўлянай скульптуры Івана Супрунчыка (в.Цераблічы), запаведныя мясціны Альманскіх балотаў.
29 ліпеня (аўторак) – “Дзень творчых работ”
10.00-11.00 – практычная работа за ганчарным колам.
11.00-13.00 – майстар-класы.
14.00-15.00 – мантаж і выстава пленэрных работ.
15.00-18.00 – круглы стол, абмен думкамі і прапановы для развіцця Цэнтра ганчарства.
У сераду, 30 ліпеня, ганчары ад’язджаюць са Століншчыны.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…
В Мозырском районе отец приковывал двенадцатилетнего сына цепью к батарее, чтобы тот не бродяжничал и…
На торгах Беларусской валютно-фондовой биржи 21 ноября доллар снова подорожал и установил очередной исторический максимум…