20 сентября 2024, пятница05:34

Культура

На Лунінеччыне адраджаюць вячоркі

15 февраля 2016, 15:44

Пра тое, як некалі жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі, сучаснае пакаленне ведае няшмат. Каб аднавіць беларускія традыцыі, нагадаць пра самабытнасць нацыянальнай культуры, 14 лютага ў Лунінскім СДК адбыліся сапраўдныя беларускія вячоркі.

У мясцовым Доме культуры сабраліся жыхары вёскі, творчыя калектывы, супрацоўнікі культуры. Зала нагадвала беларускую хату з тагачаснымі прыладамі працы, тканымі дыванамі і ручнікамі, ганчарнымі вырабамі. А ў чырвоным куце з іконай і свечкамі праходзілі галоўныя дзеянні мерапрыемства.

Фальклорны калектыў Багданаўскага СДК, кіраўнік Галіна Кавалевіч

Тэатралізаванае прадстаўленне пачолся з таго, як дзве дзяўчыны Алена і Алеся збіраюцца на вячоркі. Яны прыбіраюць хату, ужываючы магічныя прыёмы затрымання хлопцаў на пасядзелках. Адна мяце смецце да чырвонага кутка, а другая кладзе нагавораны палонік у печ. Гаспадар і гаспадыня сумуюць, успамінаючы свае маладыя гады, як некалі ўдзельнічалі ў вячорках…

Фальклорны калектыў Лунінскага СДК, кіраўнік Алена Корчык

Песні ў выкананні фальклорных калектываў Лунінскага СДК, Багданаўскага СДК і народнага аматарскага аб’яднання “Жывіца” Вулькаўскага-1 ЦКНТ перанеслі гледачоў у атмасферу таго часу. Аўтэнтычныя спевы пачатку 20-га стагоддзя – гэта не жартачкі: дайшло і да скокаў, і да прыпевак. Не абышлося і без цёткі шаптухі, якая наваражыла маладым дзяўчатам жаніхоў.

Плануецца, што такія мерапрыемствы будуць праходзіць і надалей, прыблізна раз у квартал. Таму, аматары беларускай гісторыі і культуры, далучайцеся!


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru