Skip to content
5 ноября 2026, четверг 21:32
Все регионы

На Купалле ў Пінкавічах гулялі ўсю ноч

Media-Polesye

Купалле - 2013 у Пінкавічах стане незабыўным для ўдзельникаў свята.

Были салют і вялікае вогнішча, феерычны канцэрт ад Народнага фальклорна-этнаграфічнага калектыву “Крыніцы” пад началам Ігара Няхайбы і маладых рэпераў. Да свята далучылася кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі, якое падрыхтавала конкурсы і прызы.

Да пачатку канцэртнай праграмы дэлегацыя ЛДП у складзе намеснікаў старшыні партыі Алега Гайдукевіча, Сяргея Невяровіча і актывістаў наведала літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа. Дырэктар музея Ніна Палавец правяла для гасцей экскурсію і распавяла гісторыюмястэчка.

– Вельмі ўзрушаны. Дзякую Ніне Рыгораўне, – паведаміў карэспандэнту Медиа-Полесья Алег Гайдукевіч. – На такіх людзях трымаецца нашая культура. Гэта апантанны чалавек сваёй справай.

На пляцоўцы каля былога будынку бібліятэкі і на беразе ракі прайшоў традыцыйны абрад. Па завяршэнні старшыня Пінкавіцкага сельвыканкаму Анжаліка Гудкова выказала падзяку сталічным гасцям.

У рамках свята прайшоў конкурс “Гісторыя твайго села”, падарункі вельмі спадабаліся пераможцам.

Хлопцы з Пінкавічаў запалілі вогнішча, якое складалася з 424 аўтамабільных колаў. Народныя гулянні працягваліся да раніцы.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя