На Дзень Незалежнасці ў Пінску танцавальны флэшмоб і патрыятычныя спевы
3 ліпеня на плошчы Леніна ў Пінску пройдуць акцыі супольнага святкавання Дня незалежнасці, да ўдзелу ў якіх запрашаюцца ўсе жадаючыя.
У 21.50 пачнецца танцавальны флэшмоб “За нашу Беларусь!”, пад час якога лепшыя творчыя калектывы горада будуць для ўзору выконваць танцавальныя рухі на сцэне, а прысутныя гараджане могуць іх паўтараць.
Падрыхтавацца да танцу можна загадзя, праглядзеўшы гэты відэаролік.
А 22.00 гадзіне пачнецца агульнакраёвая акцыя “Праспяваем гімн разам!”
Пінскі гарвыканкам, як арганізатар акцый, запрашае далучацца да флэшмобаў усіх жадаючых.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.