Дзеючы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выйграў прэзідэнцкія выбары, набраўшы, па папярэдніх дадзеных, 97,7% галасоў выбаршчыкаў.
На другім месцы — сакратар Камуністычнай народнай партыі Тургун Сыздыкаў, на трэцім — старшыня федэрацыі прафсаюзаў Абельгазі Кусаінаў, паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Куандык Турганкулаў на брыфінгу ў Астане 27 красавіка,піша newskaz.ru.
Эксперты кажуць, што Назарбаеў прапанаваў выбаршчыкам эканамічную і палітычную стабільнасць у абмен на сваю неабмежаваную ўладу.
Вылучэнне яшчэ дзвюх кандыдатур на пасаду прэзідэнта краіны было ўспрынята многімі як чыстая фармальнасць. Малалікая і разрозненая апазіцыя Казахстана не вылучыла ніводнага кандыдата.
74-гадовы палітык, якому быў прысвоены афіцыйны тытул «лідар нацыі», абвясціў 25 лютага аб правядзенні датэрміновага галасавання. Гэта было расцэнена назіральнікамі як жаданне пакласці канец размовам як унутры Казахстана, так і за яго межамі, аб перадачы ўлады пераемніку.
Афіцыйна ж было абвешчана, што рашэнне аб датэрміновых выбарах было прынята пасля зваротаў грамадскіх арганізацый і грамадзян з улікам складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце, а таксама для таго, каб яны не супалі з парламенцкімі выбарамі, запланаванымі на 2016 год.
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…
Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.