23 ноября 2024, суббота15:38

Политика

На датэрміновых выбарах у Казахстане за Назарбаева «прагаласавалі» 97,7%

27 апреля 2015, 8:17

Дзеючы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выйграў прэзідэнцкія выбары, набраўшы, па папярэдніх дадзеных, 97,7% галасоў выбаршчыкаў.

На другім месцы — сакратар Камуністычнай народнай партыі Тургун Сыздыкаў, на трэцім — старшыня федэрацыі прафсаюзаў Абельгазі Кусаінаў, паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Куандык Турганкулаў на брыфінгу ў Астане 27 красавіка,піша newskaz.ru.

Эксперты кажуць, што Назарбаеў прапанаваў выбаршчыкам эканамічную і палітычную стабільнасць у абмен на сваю неабмежаваную ўладу.

Вылучэнне яшчэ дзвюх кандыдатур на пасаду прэзідэнта краіны было ўспрынята многімі як чыстая фармальнасць. Малалікая і разрозненая апазіцыя Казахстана не вылучыла ніводнага кандыдата.

74-гадовы палітык, якому быў прысвоены афіцыйны тытул «лідар нацыі», абвясціў 25 лютага аб правядзенні датэрміновага галасавання. Гэта было расцэнена назіральнікамі як жаданне пакласці канец размовам як унутры Казахстана, так і за яго межамі, аб перадачы ўлады пераемніку.

Афіцыйна ж было абвешчана, што рашэнне аб датэрміновых выбарах было прынята пасля зваротаў грамадскіх арганізацый і грамадзян з улікам складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце, а таксама для таго, каб яны не супалі з парламенцкімі выбарамі, запланаванымі на 2016 год.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com