Адны ахнулі, другія ўсцешыліся: гэта такі прарыў, настолькі цікавая тэматыка.
У першых нумарах апублікаваныя біяграфіі Васіля Быкава і Івана Шамякіна, раней невядомыя факты пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага і СССР. У часопісе таксама публікуецца матэрыялы з гісторыі шпіянажу, бізнэсу, мастацтва. Публікуюцца коміксы і дзіцячая старонка.
У часопісе можна прачытаць і пра сусветную гісторыю, і пра малыя народы Беларусі: татараў, старавераў, яўрэяў.
Каб вы зразумелі, пра што пішуць у “Нашай гісторыі” вось некаторыя загалоўкі артыкулаў снежаньскага нумара:
“Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР”
“10 з 20 кіраўнікоў БССР былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях”;
“Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай. Сем’і кіраўнікоў БССР”;
“Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў”;
“Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме”;
“Ці існавала завяшчанне Сталіна?”;
“Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты расказваюць доктар гісторыі Алесь Белы і доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская”.
Першыя нумары было не купіць, выдаўцы не разлічылі попыту.
У наступным годзе часопіс будзе выходзіць штомесяц.
“Якаснае, прыгожае выданне”, – кажуць яго чытачы. “Напэўна, менавіта зараз нам так трэба ведаць сваю гісторыю, каб не страціць сябе… Дзякуй аўтарам за добрую і неабходную працу!” – напісаў Макс Астроўскі з Мінска. “Дзякуем за выдатную ідэю і яе бліскучую рэалізацыю”, — піша Уладзіслаў Ермаловіч.
А кандыдат філалагічных навук Анатоль Івашчанка адзначыў: “Наша гісторыя” вярнула радасць друкаванага слова. “Каб выказаць свю радасць з гэтай нагоды, у мяне не хопіць слоў, таму скажу коратка: так трымаць!!!” – адгукнуўся кіраўнік беларускага таварыства з Вільні Валянцін Стэх.
На 2019 год часопіс можна выпісаць. Падпісны індэкс 00469. Варта адзначыць, што па падпісцы цана будзе ніжэйшая, чым у кіёсках і кнігарнях. Афарміць падпіску можна не толькі на поштах, але і праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by і праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама дома, запрасіўшы паштальёна.