19 сентября 2024, четверг00:20

Культура

На адкрыцці выставы жывапісу Паўла Сысы мастак даў майстар-клас

4 ноября 2016, 14:19

У дзень адкрыцця персанальнай выставы Паўла Сысы “Пейзажу шчырыя радкі” ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі жадаючыя атрымалі яшчэ і майстар-клас ад мастака.

 

Мастак Павел Сыса і дырэктар музея Святлана Вярэніч у час адкрыцця выставы

Як адзначыла дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч у час адкрыцця выставы, менавіта словы “Калі ў сэрцы – жывапіс” як мага лепш падыходзяць для характарыстыкі творчасці мастака з Беражнога.

Мастак-пейзажыст Павел Сыса

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены пейзажы з уласнай калекцыі Паўла Сысы, зробленыя апошнім часам. Гэта маляўнічыя краявіды Столінскага Палесся ў розныя поры года.

Пейзажы Паўла Сысы

Сярод пейзажаў на выставе можна ўбачыць і нацюрморты. Аднак іх, у параўнанні з пейзажам, у разы менш.

Першыя наведвальнікі выставы

Павел Андрэеевіч Сыса малюе з дзяцінства. Як успомніў мастак, першыя алоўкі яму падарыў дзядзька Міша, заўважыўшы ў плямянніка цягу да малявання. 

– Вось і малюю, бо жыць без гэтага не магу. Гэта мне прыносіць асалоду, – адзначыў мастак Павел Сыса.

Асаблівасцю пейзажаў мастака з’яўляецца тое, што яго работы, нягледзячы на пару года, якая на іх адлюстравана, дораць адчуванне дабрыні, і, як адзначылі першыя наведвальнікі выставы, гледзячы на карціны, сэрца напаўняецца прыемнай цеплынёй.

У выставачнай зале музея для наведвальнікаў стаіць мяккая канапа, седзячы на якой можна любавацца творчасцю мастака

У дзень адкрыцця персанальнай выставы Паўла Сысы ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі наведвальнікі мелі магчымасць атрымаць майстар-клас ад мастака.

Выстава будзе працаваць на працягу месяца. Дзверы музея адчынены для наведвання кожны дзень з 9.00 да 17.00.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru