Чакаецца, што 2 і 3 лістапада ў Пінкавічах пройдуць урачыстасці з нагоды юбілею: 2 лістапада – канцэртная праграма з удзелам пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў і прадстаўнікоў грамадкасці, а 3 лістапада – адкрыццё пасля двухгадовай рэстаўрацыі літаратурна-краязнаўчага музея.
“Працы ўжо завяршаюцца, – паведамляе карэспандэнту “Медиа-Полесья” Ніна Паўлавец, дырэктар музея. – Зроблена сапраўды шмат. Буду чакаць усіх на адкрыцці музея”.
А тыя, хто не трапіць на свята, змогуць прачытаць рэпартаж на “Медиа-Полесье”.