23 ноября 2024, суббота07:40

В стране и мире

МЗС Вялікабрытаніі пацвердзіла, што прадстаўнікі Беларусі не запрошаныя на каранацыю Чарльза III

5 мая 2023, 13:16

Пра гэта заявіў дзяржаўны міністр па справах Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Паўднёвай Азіі і ААН (уваходзіць у структуру МЗС) лорд Тарык Ахмад Уімблдонскі.

 

Ахмад падкрэсліў, што запрашэнні былі разасланыя кіраўнікам дзяржаў усіх краін, з якімі Вялікабрытанія мае “поўныя дыпламатычныя стасункі, за невялікай колькасцю выключэнняў”.

Акрамя Беларусі не запрошаныя прадстаўнікі Афганістана, Венесуэлы, Ірана, М’янмы, Расіі і Сірыі. Адметна, што Нікарагуа і Паўночная Карэя запрошаныя на каранацыю — на ўзроўні дыпламатаў.

Узыходжанне на трон Чарльза III адбудзецца 6 траўня. Ён будзе каранаваны разам са сваёй жонкай, каралевай-кансортам Камілай.

Паводле папярэдніх звестак, на цырымоніі будуць прысутнічаць больш як 2,2 тыс. чалавек з 203 краін, у тым ліку каля 100 кіраўнікоў дзяржаў.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media