8 февраля 2026, воскресенье08:39

В стране и мире

МЗС Вялікабрытаніі пацвердзіла, што прадстаўнікі Беларусі не запрошаныя на каранацыю Чарльза III

5 мая 2023, 13:16

Пра гэта заявіў дзяржаўны міністр па справах Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі, Паўднёвай Азіі і ААН (уваходзіць у структуру МЗС) лорд Тарык Ахмад Уімблдонскі.

 

Ахмад падкрэсліў, што запрашэнні былі разасланыя кіраўнікам дзяржаў усіх краін, з якімі Вялікабрытанія мае «поўныя дыпламатычныя стасункі, за невялікай колькасцю выключэнняў».

Акрамя Беларусі не запрошаныя прадстаўнікі Афганістана, Венесуэлы, Ірана, М’янмы, Расіі і Сірыі. Адметна, што Нікарагуа і Паўночная Карэя запрошаныя на каранацыю — на ўзроўні дыпламатаў.

Узыходжанне на трон Чарльза III адбудзецца 6 траўня. Ён будзе каранаваны разам са сваёй жонкай, каралевай-кансортам Камілай.

Паводле папярэдніх звестак, на цырымоніі будуць прысутнічаць больш як 2,2 тыс. чалавек з 203 краін, у тым ліку каля 100 кіраўнікоў дзяржаў.

 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Скриншот видео
Фото:
Владимир Алексеев. Фото: Минобороны России
Светлана Тихановская
Директор Департамента государственной безопасности Литвы Ремигиюс Бридикис. Фото: Департамент государственной безопасности Литвы

Полешуки