21 траўня — Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Лідарка дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская запісала відэазварот з гэтай нагоды.
Яна нагадала, што сёння ў Беларусі налічваецца крыху менш за паўтары тысячы палітзняволеных. Яшчэ амаль столькі ж прайшлі праз турмы, катаванні, знявагу і вярнуліся на волю з падарваным здароўем і страчанымі гадамі жыцця. Пры гэтым рэпрэссі працягваюцца, і рэжым працягвае браць людзей у закладнікі.
«Мы імкнуліся шмат што зрабіць, каб змяніць сітуацыю — публічна і не публічна. Але рэжым не мае цікавасці ў вызваленні палітвязняў. Для Лукашэнкі людзі — гэта проста расходны матэрыял, які не мае каштоўнасці. Менавіта таму ўжо шэсць зняволеных памерлі за кратамі», — канстатуе Ціханоўская.
Нагадаем, што 21 траўня было абранае Днём салідарнасці з палітвязнямі не выпадкова — у гэты дзень у 2021 годзе за кратамі пры няясных акалічнасцях памёр палітвязень Вітольд Ашурак.
Ціханоўская заклікае штодня шукаць магчымасці, каб вызваліць людзей з турмаў. «А пакуль яны ў няволі, мы павінны іх падтрымліваць, і павінен гэта рабіць кожны з нас. Мы — голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня. Мы можам быць стомленымі і разгубленымі ад таго, што адбываецца навокал. Але людзі, якія знаходзяцца за кратамі, ахвяруюць кожным днём жыцця за вольную Беларусь. І сёння мы з вамі — іх голас, іх надзея. Мы не маем права падвесці нашых герояў», — сцвярджае яна.
Они воплотят любимых персонажей на экране.
В прошлом году женщине поставили диагноз «шизофрения», пишет SHOT.
На границе оказалось, что на автомобиле установлены чужие номера.
Рассказываем о ценностях, без которых невозможно построить счастливые отношения. И дело здесь не только в…
Это самый большой месяц для ChatGPT с момента запуска в ноябре 2022 года.
Хегсет заявил, что США "проигрывают Китаю в каждой военной игре", проводимой Пентагоном.