Міжнародны дзень музеяў і Еўрапейскі дзень паркаў адзначаць у г.Століне 26 мая.
Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч паведаміла Медия-Полесcю праграму святкавання.
Тых, хто збярэцца на музейны фэст у гэты дзень, чакае незвычайнае відовішча. Яно пройдзе ў тэатралізаванай форме з удзелам гістарычных персанажаў мінулага – брамнікаў, якія сустрэнуць Вас і правядуць па парку з экскурсіяй ў суправаджэнні знакамітага гурта народных музыкаў “Выцінанка”. На цэнтральнай алеі будзе чакаць сустрэча з… былымі ўладальнікамі парку – князем Каралем і Ізабэлай Радзівіл. Сама ж святочная імпрэза адбудзецца непасрэдна ў музеі. У кожнай зале для наведвальнікаў будзе прыгатавана нешта асаблівае…
Напрыканцы святочнага мерапрыемства гасцей чакае канцэрт узорнага ансамбля народнай песні “Весялінка”, узорнага ансамбля фальклорнага танца “Палескія плясуны” і ансамбля народнай музыкі “Ветліца”.
Наведвальнікам прапануем таксама мультымедыйны цыкл “Родная Століншчына” з інтэрактыўнымі элементамі і дэманстрацыяй шэрагу тэматычных відэафільмаў: “Столінскі раён у 2009 годзе”, “Альманскія балоты” (відэааповяд пра найбольш адметны прыродны аб’ект Століншчыны – рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Альманскія балоты”), “Радзівілаўскія паляванні”, “Вандроўка па Століну” вядомага тэлерадыёжурналіста, наша земляка Уладзіміра Субата, “Найменні і вобразы” (фільм 2005 г., прысвечаны вядомаму самадзейнаму этнографу, разьбяру і графіку Івану Супрунчыку), “Гараднянскі цэнтр ганчарства” (2008 г.), ”Давыд-Гарадоцкія “Конікі” (2008 г.), “Дажынкі-96” (аб 1-м рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла), “Мастак Юрый Сергіенка” (2008 г.) і інш.
Такім чынам, Вас чакае цікавая праграма. Нагадваем, што ў нядзелю, 26 мая, музейнае свята пачынаецца а 12-й гадзіне ля ўваходу ў парк “Манькавічы” у 12.00.
Россия, ударив новой гиперзвуковой баллистической ракетой средней дальности «Орешник» по украинскому Днепру, вывела идущую в…
Весной нынешнего года вступил в силу Закон «Об изменении законов по вопросам обеспечения национальной безопасности»,…
Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.