20 февраля 2026, пятница17:04

Культура

Музей пад адкрытым небам створаць у Давыд-Гарадку

19 апреля 2018, 11:22

Выставачная пляцоўка стане працягам экспазіцыі музея гісторыі горада Давыд-Гарадка.

Як раней адзначыў у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба, музей пад адкрытым небам будзе створаны на пляцоўцы каля музея гісторыі горада Давыд-Гарадка. Пад адкрытым небам на плошчы прыкладна ў 20 сотак размесцяць прадметы быту жыцця палешукоў. Наведвальнікі музея праз такія экспанаты змогуць як мага больш даведацца пра жыццё палешукоў, пра традыцыі і абрады жыхароў Століншчыны.

Музей пад адкрытым небам працягне знаёмства наведвальнікаў з гісторыяй Столінскага Палесся

Музей гісторыі горада Давыд-Гарадка ў новым будынку па вуліцы Яраслаўскай распачаў працу ў першай палове красавіка. Раней ў гэтым будынку знаходзіўся Давыд-Гарадоцкі гарвыканкам, а філіял Столінскага раённага краязнаўчага музея ў Давыд-Гарадку месціўся ў адным будынку з Домам дзіцячай творчасці на галоўнай плошчы горада. Усяго экспазіцыйная плошча займае 81 м кв. Музей гісторыі Давыд-Гарадка змяшчае тры залы: гістарычную, літаратурную гасцёўню і зал творчых прац мясцовых мастакоў. Усяго ў экспазіцыі музея прадстаўлена больш за 1200 экспанатаў.

Музей працуе кожны дзень акрамя панядзелка і аўторка. Тут рады ўсім наведвальнікам, яго дзверы адчынены для кожнага.

Калі ў вас ёсць цікавыя экспанаты, што адносяцца да гісторыіі Давыд-Гарадка, падзяліцеся імі з музеем. 

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: polsha.org
Бразилец Винисиус (слева) заявил, что его оскорбил аргентинец Престианни (в центре). Товарищ Винисиуса по команде Килиан Мбаппе подтверждает его слова. Фота: Valter Gouveia/Sports Press Photo/Getty Images

Полешуки