16 апреля 2025, среда10:47

Культура

Музей драўляных скульптур у Столінскім раёне прызнаны лепшым у краіне

14 декабря 2024, 9:09

У Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я. Купалы, г. Мінск назвалі імёны пераможцаў XXII Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь-2024".

 

У намінацыі «Музей года» сярод раённых музеяў граматай узнагароджаны Цэнтр драўлянай скульптуры в. Цераблічы

Стваральнік музея — народны майстр Беларусі — Іван Супрунчык. У яго працах знаходзяць адлюстраванне падзеі сучаснасці, якія адбываюцца у краіне і свеце.

Як раней распавядаў «Медиа-Полесью» Іван Супрунчык, час сучасны спыніць ужо нельга, бо так хутка ён ідзе, бо так хутка мяняецца ўсё.
Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”, ён –  ганаровы грамадзянін Столінскага раёна. Ён – двойчы лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога  медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці, двойчы лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску, лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй “За духоўнае адраджэнне”.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: ВконтактеОдноклассникиFacebookInstagramТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Фото: Google Maps
Фото interfax.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: vkurier.by