Мінск 9 Мая быў, як і штогод, пустынны. Большасць беларусаў на майскія святы традыцыйна выязджае ў родавыя вёскі і на пікнікі. Ажыўленымі былі толькі цэнтральныя праспекты горада. Там збіраюцца тыя, у чыіх сем’ях ёсць традыцыя адзначаць 9 Мая на парадзе і публічна.
Журналісты «Нашай Нівы» прайшліся па вуліцах Мінска, спрабуючы высветліць, што ўдзельнікі святкавання ведаюць пра вайну.
Некаторыя адказы здзівілі.