12-13 жніўня ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна пройдзе ХII Міжнародны фестываль фальклору. «Мотальскія прысмакі».
З 11.00 працуюць:
– гандлёвыя і выставачныя падворкі майстроў «Мотальскія спакусы на розныя густы»;
– дэгустацыйны кэйтэрынг па-мотальску «Запрашаем на мясцэ, сальцэ, вінцэ і каўбаскі кальцэ»;
– хлебныя лаўкі «З рога ўсяго многа»;
– мядовы падворак «Ешце мядок – будзе ладок»;
– традыцыйная кухня маталян «Мотальскія цыбрыкі»;
– выстава-дэгустацыя страў і напояў «Мясцовыя
разнасолы»;
– «Мотальская гандлёвая суполка»: прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
– дэгустацыйныя бульбяныя рады;
– кухня святочнага настрою «Хто ў Моталі бывае, той добра адпачывае» (пляцоўкі народнай музыкі і гумару; майстар-класы палескіх пабытовых танцаў і інш.).
Галоўная пляцоўка свята:
12.00-14.00 – урачыстае тэатралізаванае шэсце і адкрыццё фэсту;
16.00-17.00 – канцэртная праграма ансамбля песні і танца «Казачья застава» (г. Пенза, Расія);
18.00-19.00 – канцэртная праграма «Сестры Груздевы» (г. Мінск);
22.30-23.30 – шоу-праграма з удзелам фольк-групы «Забабоны» (г. Мінск);
23.30-23.45 – святочны феерверк;
23.45-01.00 – канцэртная праграма кавер-групы «PLATINUM BAND» (г. Мінск).
Пляцоўка «Каля млына»:
15.00-16.30 – канцэртна-гумарыстычная дзея «Мотальская зборня»;
17.00-19.00 – святочны канцэрт з удзелам гасцявых калектываў.
Плошча Боны Сфорцы:
21.00-22.15 – фестывальны баль «Мотальскія
выхілясы».
10.00-11.00 – круглы стол «Нацыянальная кухня – ключ да дружбы народаў»;
11.00-15.00 – выстава-кірмаш выпечкі «Дэсерты ад юных кулінараў»;
13.00-14.30 – «Мотальскія перазвоны»: многажанравы фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці;
13.00-14.00 – стол сяброўства «Прысмакі для гасцей з усіх валасцей!..»;
15.00-16.00 – «Нашы сэрцы для вас адкрываем, а над Моталем фэст хай лунае!»: урачыстае закрыццё фэсту, гала-канцэрт.
На 200-летнем храме в Лунинецком районе разобрали один из наклоненных куполов. Но то, как ведется…
Стресс может настигнуть в самый неожиданный момент — перед важной встречей, после тяжёлого разговора или…
Экологи предупредили, что даже легкое строительство на пляже уничтожит один из последних нетронутых морских заповедников…
Дерево погибнет если его вовремя не начать лечить.
Если получилось так, что у вас дома скопилось слишком много вареных яиц и вы не…
Для тушения пришлось привлечь силы нескольких районов.