22 ноября 2024, пятница13:38

Общество

Моладзь запрашаюць ажыццявіць сваю ідэю

24 июня 2020, 11:00

Рух «За Свабоду» пачаў набор на Х Летнюю школу для моладзі.

Любыя якасныя і ўстойлівыя змены ў грамадстве ды краіне з’яўляюцца вынікам шматэтапнай дзейнасці вялікай колькасці ўдзельнікаў, не толькі палітыкаў, але таксама актывістаў, грамадскіх дзеячаў і лідараў. З мэтай спрыяння пазітыўным зменам у Беларусі Рух «За Свабоду» штогод ладзіць сваю ўласную школу для моладзі, на якую запрашае ўсіх зацікаўленых і сёлета.

У межах навучання, для студэнтаў школы будуць выкладаць лепшыя беларускія эксперты ў галінах эканомікі, гісторыі, культуралогіі, палітычнай тэорыі, медыя і інш. Кожны ўдзельнік школы атрымае магчымасць рэалізаваць уласны праект у адпаведнай тэматычнай сферы.

Сёлета першы блок навучання будзе праходзіць у ліпені ў online-фармаце. Плануецца правядзенне 10 заняткаў у вечаровы час. Лепшыя ўдзельнікі online-школы атрымаюць магчымасць працягнуць навучанне ў другім этапе, які плануецца рэалізаваць у Польшчы – арганізатары забяспечваюць усе выдаткі і аказваюць візавую падтрымку, або рэалізаваць уласны праект пры падтрымцы Руха «За Свабоду».

Для ўдзелу трэба да 4 ліпеня ўключна запоўніць анкету.

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 годоў.

На падставе гэтай інфармацыі будзе праведзены конкурсны адбор, вынікі якога будуць абвешчаныя да 6 ліпеня.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com