24 июня 2025, вторник02:19

Запись

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Зазірніце ў Калоднае!

19 апреля 2013, 7:37

Адно з такіх месцаў знаходзіцца ў вёсцы Калоднае Столінскага раёна. Летам гэтага года споўніцца 150 год з моманту апошняга бою паўстанцаў аднаго з атрадаў Кастуся Каліноўскага.

Менавіта летам 1863 года ў ваколіцах маёнтка Калодна быў разбіты паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута.  На гэтым месцы ўсталяваны помнік, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю раёна,  і крыж.

Краязнаўца і стараста в.Калоднае Міхаіл Міхайлавіч Карсека ў відэазвароце запрашае нашчадкаў людзей, якія ведаюць пра гэту падзею і жадаюць наведаць месца апошняга бою і месца пахавання паўстанцаў,  прыехаць летам у вёску Калоднае Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Кантактны тэлефон (Міхаіл Міхайлавіч): 8 (01655) 7-05-12.


Фото Пинского райисполкома
Лабубу
Фото использовано в качестве иллюстрации
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com