У стратэгічным сімулятары «Hollywood Animal» падзеі будуць разгортвацца ў кінаіндустрыі 1920-х гадоў. Вось што вядома пра гульню і яе распрацоўшчыкаў.
Дэма-версія відэагульні, якая з’явілася на платформе Steam, ахоплівае першыя некалькі гадзін стратэгіі. Яшчэ летась была заяўлена наяўнасць беларускай мовы ў інтэрфэйсе і субцітрах гульні, што з’яўляецца выключнай рэдкасцю для камерцыйных прадуктаў.
Нагадаем, што ў «Hollywood Animal» ад студыі Weappy нам давядзецца пабываць у шкуры кіраўніка кінастудыі і паставіць на ногі «шматмільярднага монстра», які будзе зносіць усё на сваім шляху блокбастарамі, знятымі па формулах.
Скрыншот з гульні
Але можна стварыць і студыю-буцік, працаваць з авангарднымі рэжысёрамі і заваёўваць фестывалі. Можна пабудаваць фабрыку трэшу, кінуць выклік «добраму густу» і заліць экраны крывёй і сліззю.
Гулец зможа весці нячыстыя гульні, заключаць нечаканыя саюзы, хлусіць і здраджваць, галоўнае — утрымацца на плаву.
Скрыншот з гульні
Студыя Weappy была заснавана ў Мінску ў 2015 годзе і з’яўляецца рэзідэнтам беларускага Парка высокіх тэхналогій. Разам з замежнымі партнёрамі кампанія стварае відэагульні, якія распаўсюджваюцца па платнай мадэлі для камп’ютараў і сучасных гульнявых кансоляў, такіх як PlayStation 4, Xbox One ды Nintendo Switch.
З моманту заснавання студыя выпусціла дзве гульні: у 2016-м на камп’ютарах выйшла «This Is the Police» (у 2017-м таксама на кансолях), у 2018 годзе яе працяг — «This Is the Police 2», а ў 2019 годзе — пакрокавая ізаметрычная тактыка «Rebel Cops».
Дрэва развіцця. Скрыншот з гульні
У 2021 годзе студыя Weappy атрымала 1,4 мільёна даляраў інвестыцый на распрацоўку тады яшчэ неанансаванай гульні. Інвестарам выступіла кампанія GEM Capital, якая адзначала, што дзеянне наступных гульняў Weappy будуць адбывацца «па-за межамі паліцэйскага ўчастка», аднак сам падыход распрацоўшчыкаў да стварэння гульняў і развіцця іх сусветаў застанецца ранейшым.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…