7 октября 2024, понедельник02:51

Общество

Міністр працы і сацабароны патлумачыла, як будзе працаваць «падатак на дармаедства»

3 апреля 2015, 12:07

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале патлумачыла, як будуць выплачваць збор працаздольныя грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў больш за 183 дзён у годзе. Гэтая норма, нагадаем, утрымліваецца ў Дэкрэце № 3, падпісаным 2 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам. Як распавяла Шчоткіна, выплаціць збор можна будзе самастойна. Для гэтага ў перыяд з […]

Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар’яна Шчоткіна на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале патлумачыла, як будуць выплачваць збор працаздольныя грамадзяне, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржвыдаткаў больш за 183 дзён у годзе.

Гэтая норма, нагадаем, утрымліваецца ў Дэкрэце № 3, падпісаным 2 красавіка Аляксандрам Лукашэнкам.

Як распавяла Шчоткіна, выплаціць збор можна будзе самастойна.

Для гэтага ў перыяд з 1 жніўня гэтага года і не пазней за 31 мая 2016 года неабходна паведаміць падатковы орган па месцы сваёй рэгістрацыі аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў і выплаціць збор не пазней за 1 ліпеня 2016 года.

«У гэтым выпадку сума збору памяншаецца на 10%», — адзначыла міністр.

«Варта адзначыць, што дэкрэтам прадугледжваецца распрацоўка механізму ўзаемадзеяння (у тым ліку інфармацыйнага) дзяржаўных органаў і арганізацый для выяўлення плацельшчыкаў збору і фарміравання іх спісаў, — сказала Мар’яна Шчоткіна. — Гэтыя спісы будуць перададзеныя Міністэрствам па падатках і зборах у тэрытарыяльныя падатковыя органы. Збор будзе залічвацца ў мясцовыя бюджэты базавага ўзроўню і бюджэт Мінска. Гэта дазволіць павялічыць рэсурсную базу на мясцовым узроўні і накіраваць дадатковыя сродкі на вырашэнне актуальных сацыяльных задач, якія стаяць перад такімі органамі».

Тым, хто не аплаціць збор самастойна, падатковы орган да 1 кастрычніка 2016 ўручыць паведамленне на ўплату збору ў тэрмін да 15 лістапада.

Грамадзянін, які атрымаў паведамленне, мае права на працягу 30 каляндарных дзён з дня атрымання паведамлення прадставіць у падатковы орган дакументы і (або) тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору ў адпаведнасці з нормамі дэкрэта.

Нявыплата або няпоўная выплата збору цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад двух да чатырох базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

У перыяд адбыцця адміністрацыйнага арышту грамадзяне абавязкова прыцягваюцца да выканання грамадска карысных работ.

«Пералік аб’ектаў і віды грамадска карысных работ будуць зацвярджацца рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, — дадала міністр працы і сацыяльнай абароны. — А ў выпадку невыканання ўстаноўленых абавязкаў па выкананні працоўнай дысцыпліны, патрабаванняў бяспекі пры выкананні грамадска карысных работ, а таксама адмовы ад іх выканання да грамадзян падчас адміністрацыйнага арышту могуць прымяняцца дысцыплінарныя спагнанні».

У адносінах да плацельшчыкаў збору падатковым органам дадзена права ажыццяўляць кантроль у сферы дэкларавання даходаў і маёмасці і кантроль за адпаведнасцю расходаў грамадзяніна яго даходах.

Калі падатковы орган пры ажыццяўленні гэтага кантролю вызначыць, што выдаткі грамадзяніна перавышаюць яго даходы, даходы грамадзяніна, вылічаныя зыходзячы з сум перавышэння выдаткаў над даходамі, падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.


Фото: naviny.media
Фото носит иллюстративный характер/ Фото: severpost.ru