26 февраля 2026, четверг10:08

Общество

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу жыве ў доме ў азіяцкім стылі за $18 мільёнаў

29 октября 2015, 8:10

Расійскі фонд па барацьбе з карупцыяй апублікаваўрасследаванне, прысвечанае маёнтку міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.

Як выявілася, дом у азіяцкім стылі ў падмаскоўнай вёсцы Барвіха аформлены на сястру жонкі міністра, малавядомую Алену Анціпіну. Аднак раней зямля была зарэгістраваная на дачку Сяргея Шайгу.

Цікава, што Ксенія Шайгу стала ўласніцай зямлі коштам $9 мільёнаў, як толькі ёй споўнілася 18 гадоў і знікла неабходнасць указваць яе у бацькавай дэкларацыі.

Сяргей Шайгу з дачкой Ксеніяй.

Будаўніцтва такога дома каштуе не менш за зямлю пад ім — разам атрымаецца як мінімум $18 мільёнаў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото: t.me/tsikhanouskaya
Фото: «Беллегпром»
Фото использовано в качестве иллюстрации

Полешуки