2 мая 2026, суббота16:03

В стране и мире

Мінгарсуд пакінуў у сіле прыгавор Алесю Бяляцкаму і іншым праваабаронцам «Вясны»

21 апреля 2023, 16:01

Суддзя Святлана Бандарэнка адхіліла апеляцыйныя скаргі лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года, заснавальніка "Вясны" Алеся Бяляцкага (асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі), яго намесніка і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (9) Валянціна Стэфанавічa "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча (7).

 

Праваабаронца Зміцер Салаўёў (8), які знаходзіцца за мяжой, рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска ад 3 сакавіка не аспрэчваў.

Апроч скаргаў асуджаных Бандарэнка разгледзела пратэст пракурора Аляксандра Караля, які, як высветлілася, тычыўся не тэрмінаў зняволення, а фармулёўкі прысуду ў дачыненні да Лабковіча. Судздзя прыняла ягоны пратэст, але на тэрміне пакарання праваабаронцы гэта не адбілася.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

ПО ТЕМЕ:


Людмила Неронская во время открытия завода компании в Колядичах. Фото: Минск-Новости

Полешуки