Літаратурная вечарына пісьменніка і журналіста Міколы Ільючыказ з нагоды 50-годдзя прайшла ў Лунінецкай цэнтральнай бібліятэцы.
Мікола Ільючык з’яўляецца сябрам Беларускай асацыяіцыі журналістаў і Саюза беларускіх пісьменікаў, працуе карэспандэнтам газеты “Информ-прогулка”. Асноўная яго працоўная біяграфія прайшла ў Лунінецкім райаддзеле па надзвычайных сітуацыях. Пайшоў на пенсію і стала больш часу для творчасці.
Яго першыя вершы пабачылі свет яшчэ ў юнацтве, прычым, у рэспубліканскіх выданнях. І так усё жыццё – з алоўкам і блакнотам.
На сённяшні дзень выдадзеныя такія зборнікі твораў Міколы Ільючыка, як “Ці жыве душа” (2004), “Шматкроп’е кропель” (2006), “Роспач і надзея” (2007), аповесць “У памяти в долгу». Ён таксама аўтар дзіцячай кнігі “Цуд на Каляды”. Друкаваўся ў шэрагу калектыўных зборнікаў, у тым ліку ў “Жырандолі”.
З вуснаў прысутных гучалі добрыя словы і пажаданні ў адрас юбіляра. Калегі гаварылі пра тое, што на карце раёна бадай што не застолася кропкі, куды б не зазірнуў Мікола Ільючык. Праблемы простых людзей, лёсы палешукоў – аснова яго творчасці. Акрамя таго, ён выдатны фотажурналіст. Дзякуючы фотаздымкам Міколы можна вывучаць не толькі гісторыю рэгіёна, але і адчуць сябе часткай сусвету, трапіць у розныя краіны і даведацца аб адменасцях жыцця ў іх.
Пад час вечарыны гучалі шматлікія творы ў выкананні аўтара. Як вядомыя, так тыя, якія толькі нарадзіліся. А яшчэ – песні. Жонка Міколы Раіса, з якой яны выхавалі трох сыноў, піша музыку да твораў мужа і шыкоўна выконвае песні пад гітару.
Дарэчы, вынікам сямейнай працы Міколы і Раісы Ільючыкаў сталі два музычныя дыскі “Мелодыі душы” і “Ад зямлі да неба”.
Пра сябе красамоўна Мікола распавёў у вершы “Вянок”:
Я сплятаю вянок з пажаўцелага лісця,
З кветак тых, што даўно адцвілі,
З успамінаў, шукаючы выйсця,
З даўніх мрояў былых, што са мною жылі.
Мой вянок… Ён са стужак дарог,
Што вялі па жыццю ад пачатку,
З тых сцяжын, што ішлі на бацькоўскі парог,
Як дарослым я стаў і калі быў дзіцяткам.
Мой вянок з мноства зробленых спраў,
Ён з сустрэч і растанняў,
З тых нягод, за гады што спазнаў,
І калючак ад церняў і доўгіх чаканняў.
Мой вянок з каласоў на прыволлі,
З хлеба чоргнага, з чыстай крынічнай вады.
З мовы матчынай, з песні вольнай,
А зязюля прарочыць і лічыць гады.
Я сплятаю вянок з нарадзіўшыхся слоў,
Што прыходзіць радком вершаваным,
З добрых спраў, што зрабіў для сяброў,
Мой вянок… І яго я жыццём называю.
Пра што яшчэ марыць залаты юбіляр, калі пабудаваны дом і пладаносіць сад, побач любімая жанчына, а тры сыны радуюць поспехамі бацькоў?!
– Выдаць кнігу – зборнік прозы пад назвай “Верагоднасць цуду”, які завіс у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, – пра адно з жаданняў гаворыць Мікола.
А пра астатняе ўсё зразумела з гэтых радкоў:
Заплача ў скрусе душа,
А слёзы ўпадуць на паперу
Радком вершаваным,
Каб нейкага зноў суцяшаць,
Праводзіць праз змрок недаверу,
Змагацца з шыхтамі заганаў
І тых, хто ўпаў, паднімаць.
Арганізаваў літатурную вечарыну аддзел абслугоўвання Лунінецкай цэнтральнай районнай бібліятэкі.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.