Меркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў сераду ў Мінску
Лідары Расеі, Украіны, Германіі і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Мінску, прысвечаную ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада Германіі Штэфан Зайберт, словы якога прыводзіць агенцтва Reuters.
аксама ён пацвердзіў, што ў нядзелю, 8 лютага, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд правялі тэлефонную канферэнцыю па гэтым жа пытанні.
«Падчас размовы яны працягнулі працу над пакетам мер у кантэксце іх намаганняў па выпрацоўцы ўсёабдымнага рашэння канфлікту на ўсходзе Украіны», – адзначыў Зайберт. «Гэтая праца будзе працягнутая заўтра [9 лютым] ў Берліне з мэтай правядзення саміту ў «нармандскім фармаце» ў сераду ў Мінску», – дадаў прадстаўнік урада ФРГ.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.