Як паведамілі Медиа-Полесью супрацоўнікі сектара па культуры Пінскага грвыканкама, на мерапрыемства запрошаны нявестка Якуба Коласа Алеўціна Міцкевіч і ягоныя ўнучкі Вера Міцкевіч і Марыя Міцкевіч.
У 2013 годзе ўнучка класіка беларускай літаратуры Вера Міцкевіч адшукала у Нацыянальным гістарычным архіве метрычны запіс аб нараджэнні сына Якуба Коласа, Данілы Міцкевіча. Запіс быў зроблены ў Пінскай Праабражэнскай царкве.
Як высветлілася, Якуб Колас 3 чэрвеня 1913 года вянчаўся ў той жа царкве. Родзічы Якуба Коласа з’ездзілі на прыём да архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана, і ўладыка паказаў дакументы, якія сведчаць, што Праабражэнская царква — гэта і ёсць цяперашняя Свята-Варварынская царква.