Марыя Сямёнаўна Моніч тры гады правяла ў палоне ў Германіі. Працавала на металургічным заводзе ў горадзе Міндэн. Калі пачалася вайна, ёй было 17 год. Цяпер – 90 гадоў, жыве яна ў в.Калоднае Столінскага раёна.
Калі немцы ўвайшлі ў Калоднае, пачалі збіраць моладзь і адпраўляць яе на прымусовую працу ў Германію, бацька Марыі не хацеў, каб дачка трапіла ў нямецкі палон. Як успамінае Марыя Сямёнаўна, куды ён яе толькі не хаваў: і ў родзічаў, і ў гаспадарчых пабудовах, і ў лесе, але нядобрыя людзі данеслі, і Марыя трапіла на работы ў Германію.
Немцы баяліся ўсякіх хвароб. Іх медыкі старанна аглядалі людзей, якіх адпраўлялі ў Германію. Хворых яны не бралі, пакідалі. Ды і кволы чалавек не зможа ў поўнай меры працаваць.
Марыя Сямёнаўна ўспамінае, што ў адной дзяўчыны была тоўстая шыя. Дык фашысты палічылі, што яна хворая і скасавалі яе. Марыю ж прызналі здаровай. Тады нехта параіў дзяўчыне наесціся лістоў тытуню, які рос на агародзе, пасля чаго пачнецца рвота і немцы абавязкова адпусцяць. Марыя так і зрабіла. “Ела я той табак, давілася ім, слёзы цяклі, кашляла. Зараз як успамінаю, дык зноў ванітаваць пачынае”, – успамінае яна.
Медыкі заўважылі, што з дзяўчынай нешта не тое. Яны зноў правялі агляд і вырашылі, што Марыя здаровая, а гэта – звычайнае атручванне прадуктамі. З’едзены тытунь не дапамог, паляшучка Марыя ў эшалоне з іншай моладдзю была адпраўлена ў горад Міндэн.
У цягніку былі людзі з усяго Столінскага раёна. З многімі Марыя Сямёнаўна працавала на заводзе, многія на яе вачах загінулі. «Калі ехалі ў Германію, некаторыя страцілі розум ад гора, – расказвае Марыя Сямёнаўна. – Іх па прыезду ў пункт прызначэння сабралі разам і сказалі, што павязуць назад, у Беларусь. Але невядома, ці прывезлі іх на Радзіму, ці не… Ніколі я іх больш не бачыла».
«Калі працавала на заводзе, важыла ўсяго 32 кілаграмы. Кармілі нас дрэнна: перамешаныя, перакручаныя бручка і буракі – наша паўсядзённая ежа, прычым, у малой колькасці. Дзяўчатам можна менш есці, а вось хлопцам трэба больш, бо яны выконвалі больш цяжкую работу. Галодныя ўсе хадзілі… Калі хто ўкрадзе які бурак і наглядальнік гэта ўбачыць, то чалавека забівалі», – успамінае былы вязень.
Некаторы час Марыя Сямёнаўна працавала ля станка разам са старым немцам. Ён калі-нікалі дапамагаў ёй падымаць цяжкія дэталі і ўпотай карміў. Пасля чарговай бамбёжкі дзед не прыйшоў на працу. Відаць, тады ён загінуў.
«Рабіла я на заводзе ў розных месцах. Паколькі была маленькай і вельмі худой, занадта цяжкую работу фізічна не магла выконваць. Мяне часта ставілі на розныя аперацыі. Грузіла я і скрыні, рабіла і патроны, вазіла матэрыялы».
Галоўным на металургічным заводзе быў чалавек, імя якога Марыя Сямёнаўна не памятае. Як апісвае яна, гэта мужчына высокага росту, шыракаплечы, тоўсты. Заўжды хадзіў з сабакам Афрай, рост якой раўняўся росту падрослага цяляці. Яго некалькі разоў прызывалі ў армію, але той быў настолькі багаты, што кожны раз паспяхова адкупаўся. Адносіўся ён да палонных вельмі дрэнна. Таму рабочыя кожны раз радаваліся, калі яго выклікалі на службу ў армію, але гэта радасць была кароткачасовай: грошы рабілі многае.
Пасля працоўнай змены ў палонных быў вольны час. Яны маглі адпачыць. У пакоі, дзе жыла Марыя Сямёнаўна, жылі яшчэ дзевяць дзяўчат. Ложкі былі драўляныя, двух’ярусныя. Некалькі разоў яна выходзіла ў горад і прасіла ў мясцовых жыхароў якую-небудзь работу: ежы, якой іх кармілі, было мала, палонныя ўвесь час галадалі.
Марыя Сямёнаўна навучылася шыць карсэты для дзяўчат. Да яе многа хто звяртаўся з адпаведнымі заказамі. Шыла яна ўручную пасля працы на заводзе, за што магла набыць якую-небудзь ежу.
Калі дзяўчына вярнулася дамоў і маці карміла дачку абедам, убачыўшы, што засталася бульбачка, а маці хоча яе выкінуць свінням, Марыя адабрала ў матулі чыгунок са словамі: «Мама! Я сама з’ем! Не выкідай!» Маці на гэта заплакала…
Калі савецкія самалёты пачалі бамбіць Міндэн, Марыя была паранена асколкамі бомбы ў руку і нагу. Асколак з рукі так і не дасталі. Ён застаўся з ёй на ўсё жыццё. Боль у правай руцэ з-за яго – напамінак аб страчаных маладых гадах на нямецкім заводзе.
Марыі Сямёнаўне Моніч пашчасціла вярнуцца ў родную вёску. Іншыя хлопцы і дзяўчаты так і засталіся ляжаць у нямецкай зямлі.
Сегодня Всемирный день эволюции, Мeждунapoдный дeнь Библии, День моржа, Мeждунapoдный дeнь винa "Кapмeнep".
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.