6 октября 2024, воскресенье20:13

Экономика

Мараторый на рост коштаў: бананы падаражэлі на 71%!

8 апреля 2015, 8:26

Як змяніліся кошты, пакуль Мінгандаль то накладаў мараторый на іх рост, то здымаў.

Забарона на рост коштаў была ўстаноўлена ў снежні Мінгандлем, а цяпер адмененая. Зараз павышэнне коштаў на тавар не з’яўляецца грубым парушэннем. Кошты зменяцца?

Начальнік упраўлення эканомікі, фінансаў і цэнаў Мінгандлю Павел Філіпаў упэўнены: росту  коштаў не быць, бо стрымлівае канкурэнцыя.

“Падстаў для значнага росту цэнаў няма. Для вытворцаў і імпарцёраў на фоне зніжэння пакупніцкага попыту няма падстаў павышаць кошты. Ім трэба весці працу па зніжэнні вытрымак для фарміравання той цаны, які сёння будзе на рынку”.

Свабодныя цэны быццам бы і не паўплываюць на бытавую тэхніку. Пра гэта кажуць Еўрарадыё ледзь не ўсе прадаўцы інтэрнэт−крамаў. Кошт можа вырасці, калі вырасце паліва ці зменіцца кошт у пастаўшчыка.

“Да прыкладу, “Атлант” павысіў цэны на тэхніку, зразумела, што бізнес не будзе працаваць сабе ў страты”, − кажуць Еўрарадыё ў інтэрнэт−краме.

“Кошты могуць змяняцца ледзь не штодзень. У кагосьці ёсць гэтая сціралка, а ў чатырох прадаўцоў няма. Зразумела, што кошт зменіцца. Але рэзкага падаражання не можа быць”, − спадзяюцца на “шчыры бізнес” прадаўцы. Гэтак жа на пытанне рэагуюць і ў іншых крамах. Пры гэтым усе прызнаюць: колькасць пакупнікоў бытавой тэхнікі знізілася, хоць і не істотна. Але гэта тумачыцца толькі сезонам: ну не час летам набываць тэлек і сядзець ля яго ў добрае надвор’е.

Тэлефаную ў краму проста як пакупнік, хачу замовіць дарагі ноўтбук вядомай фірмы. На сайце ён каштуе 28 мільёнаў. Прадавец Павел тлумачыць, што такога тавару зараз няма на складзе, хутка разбіраюць, бо вельмі добры. Але запэўнівае, што тэхніку могуць падвезці і кошт не зменіцца.

“У нас цэны за апошні месяц змяніліся на тэхніку толькі ў рублях, бо залежаць ад курса долара. А гэты ноўтбук як каштаваў 1920 долараў, так і каштуе 1920 долараў”, − нібыта здзекуецца з мяне Павел. А тое, што ў рублях кошт вырас на шэсць мільёнаў, – гэта ж дробязі.

Але гэта тэхніка. Мінгандаль асабліва пільна сачыў за коштамі на прадукты.

Пытаемся ў прадстаўніцы кампаніі “Фруктэст” Іны Полавай, як зменяцца кошты на садавіну−гародніну. Нагадаем, падчас мараторыя з паліцаў часова знікалі іспанскія памідоры, грушы былі меншымі па калібры. Пастаўшчыкі садавіны прагназавалі дэфіцыт.

“Зараз на рынку найбуйнейшыя гульцы, да прыкладу Еўраопт, ён нам складае канкурэнцыю, мы ўсе на яго раўняемся ў нейкай меры. Плюс існуюць таргі – праўдзівыя і закрытыя. Садавіна – гэта скорапсавальны тавар, яна не можа стаяць на складзе тры тыдні. Таму і росту кошту нейкага не можа быць”.

Глядзім, што змянілася з 18 снежня. Кілаграм бананаў на 18 снежня каштаваў 15,5 тысяч рублёў, а ў лютым – на 71% больш! Такія дадзеныя дае Белстат. Падаражэлі і іншыя прадукты: грэчка ў лютым у параўнанні са снежнем – на 7,3%, памідоры – на 42%, агуркі і перац – на 36%, селядзец – на 20%, дзіцячая сумесь – на 8%, цукар падаражэў на 5%. Нават сацыяльна значны тавар – малако – вырасла ў кошце адразу на 7,2%!

Кошты і праўда не вырастуць, бо яны ўжо і так моцна падняліся.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото: zen.yandex.ru