У Пінску адбылося пасяджэнне гарадской акруговай выбарчай камісіі. Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў V - га склікання сталі: дзейсны “народны абраннік” Зінаіда Мандроўская і старшыня Пінскай суполкі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч. Столяр ЖЭСу №3 Аляксандр Чынько не здолеў сабраць неабходную колькасць подпісаў.
Магчыма, выбары по Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 будуць безальтэрнатыўнымі, бо Аляксандр Рамановіч пасля з’езду партыі, які адбудзецца 15-га верасня, можа зняцца з перадвыбарнай гонкі. Старшыня Пінскай суполкі Партыі БНФ збіраецца гэта зрабіць у знак пратэсту. Таму што ў краіне ёсць палітычныя вязні, адсутнічаюць роўныя ўмовы для палітычнай дзейнасці і парушаюцца правы грамадзян.
“Медыя-Палессе” прадстаўляе кароткія біяграфічныя звесткі пра кандыдатаў:
Зінаіда Мандроўская нарадзілася ў 1954 годзе ў вёсцы Ялча, што на Міншчыне. Дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў IV-га склікання (намеснік старшыні камісіі Парламента па працы, сацыяльнай абароне, справам ветэранаў і інвалідаў). Адукацыя вышэйшая: скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (інжынер-хімік-тэхнолаг); Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).
Аляксандр Рамановіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Пінску. Старшыня Пінскай суполкі Партыі Беларускі Народны Фронт. Актыўна праявіў сябе ў 2006 годзе на прэзідэнцкіх выбарах, працаваў у штабе кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Адукацыя вышэйшая: Еўрапейскі універсітэт (Украіна, Кіеў).
Россия хочет вернуть контроль над своим приграничьем до инаугурации Трампа.
Певица вспомнила, как начинался ее путь к успеху.
Мониторинговый проект «Беларускі Гаюн» опроверг сообщение украинского телеграм-канала о прилете в Беларусь российского МиГ- 31К.
Трагедия произошла 23 ноября около 15 часов на автодороге М6 «Минск — Гродно» в Лидском…
Сразу бежать или попытаться исправить неприятные моменты — выбор за вами.
Мужчина склонил к сексу свою дочь, когда ей было 13 лет. Позже он стал приглашать…