Магчыма, выбары по Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 будуць безальтэрнатыўнымі, бо Аляксандр Рамановіч пасля з’езду партыі, які адбудзецца 15-га верасня, можа зняцца з перадвыбарнай гонкі. Старшыня Пінскай суполкі Партыі БНФ збіраецца гэта зрабіць у знак пратэсту. Таму што ў краіне ёсць палітычныя вязні, адсутнічаюць роўныя ўмовы для палітычнай дзейнасці і парушаюцца правы грамадзян.
“Медыя-Палессе” прадстаўляе кароткія біяграфічныя звесткі пра кандыдатаў:
Зінаіда Мандроўская нарадзілася ў 1954 годзе ў вёсцы Ялча, што на Міншчыне. Дзейсны дэпутат Палаты прадстаўнікоў IV-га склікання (намеснік старшыні камісіі Парламента па працы, сацыяльнай абароне, справам ветэранаў і інвалідаў). Адукацыя вышэйшая: скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (інжынер-хімік-тэхнолаг); Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве).
Аляксандр Рамановіч нарадзіўся ў 1978 годзе ў Пінску. Старшыня Пінскай суполкі Партыі Беларускі Народны Фронт. Актыўна праявіў сябе ў 2006 годзе на прэзідэнцкіх выбарах, працаваў у штабе кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Адукацыя вышэйшая: Еўрапейскі універсітэт (Украіна, Кіеў).