23 ноября 2024, суббота07:52

В стране и мире

«Максіма Багдановіча маглі перапахаваць у Беларусі» – Латушка

11 марта 2024, 9:00

Былы міністр культуры Павел Латушка падзяліўся ўспамінамі пра тое, як вырашалася пытанне па перапахаванні парэшткаў класіка.

 

Вядома, што Максім Багдановіч памёр у Ялце. З ідэяй перапахавання паэта, па словах Латушкі, у яго бытнасць міністрам культуры (2009-2012 гады) звярнуўся «адзін з папярэднікаў на пасадзе міністра, шанаваны ў культурных колах чалавек».

«Мы пачалі абмяркоўваць і сышліся на меркаванні, што перапахаванне Максіма Багдановіча магло б быць аднаўленнем гістарычнай справядлівасці, моцнай і нацыянальна ўздымнай падзеяй для беларускага грамадства, для разумення нашай культурнай самабытнасці, важнасці спадчыны», — адзначае Латушка.

Па яго словах, было шмат аргументаў як «за», так і «супраць».

«Гэта быў шанец для беларускай культуры — пахаваць Багдановіча на радзіме, пра якую ён столькі пісаў».

Латушка згадвае, што накіраваў ліст да пасла Беларусі ва Украіне Валянціна Вялічкі з просьбай, каб той паспрабаваў правесці перамовы з уладамі Украіны, з міністэрствам культуры гэтай краіны на прадмет перапахавання Багдановіча ў Мінску.

«Памятаю, што гэтую тэму я падымаў таксама пад час перамоваў з украінскімі міністрамі. Гэта быў складаны працэс, які, на жаль, тады рэалізаваць не ўдалося», — дзеліцца Латушка.

Па яго словах, адна з заўваг была звязаная з тым, што, па словах даследчыкаў, пліта над магілай Максіма Багдановіча была перасунута ў выніку землятрусу. Таму на сто адсоткаў сказаць, што пад плітою пахаваны Максім Багдановіч, было немагчыма.

«Зразумела, што трэба было рабіць экспертызу, аналіз ДНК. І гэта ўжо была іншая гісторыя. На жаль, усё ж такі гэта не атрымалася. Але гэта не значыць, што гэта немагчыма зрабіць у будучым — пачынаючы з ДНК і заканчваючы магчымасцю перапахавання», — лічыць палітык.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media