20 июля 2024, суббота13:49

Политика

Макей: У Беларусі нацыяналізму не будзе ніколі

2 июля 2015, 9:00

У Беларусі не было і не будзе «нацыяналістычных імкненняў», заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, пад старшынствам якога 1 ліпеня пры МЗС адбылося першае пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа.

«У Беларусі ніколі не было і не будзе ў найноўшай гісторыі нацыяналістычных імкненняў. Прэзідэнт наконт гэтага выказваўся шмат разоў», — сказаў Макей. 

Паводле яго слоў, у краіне жывуць прадстаўнікі больш чым ста нацыянальнасцей. «Нават адзін лаосец, згодна з перапісам насельніцтва, жыве. І мы не хочам, каб нейкая нацыя дамінавала над прадстаўнікамі астатніх нацый і народнасцей, якія жывуць у Беларусі. Такога не было і ніколі не будзе. Гэта не палітыка беларускага кіраўніцтва, не палітыка прэзідэнта Беларусі. Таму тут нацыяналізму не будзе ніколі», — перадае словы міністра прэс-служба МЗС. 

Як лічыць Макей, нацыяналізм «спее толькі ў розумах неразумных людзей, якія, напэўна, спрабуюць за мяжой ці дзесьці яшчэ дасягнуць, магчыма, сваіх нейкіх палітычных мэтаў». «Мы арыентаваны на тое і зацікаўлены ў тым, каб у Беларусі быў міжнацыянальны і міжканфесійны мір, згода і спакой. І мы не хочам, каб у Беларусі адбываліся падзеі, якія адбываюцца ў некаторых іншых краінах. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба», — дадаў ён.

Міністр параіў супакоіцца ўсім, хто «выдумвае штосьці пра рост нацыяналізму ў Беларусі».

Макей паведаміў, што ў пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа 1 ліпеня ўдзельнічалі 32 дэлегаты з 18 краін, а вынікам працы стане стварэнне дарожнай карты, якая ляжа ў аснову падрыхтоўкі праграмы «Беларусы замежжа» на 2016—2020 гады.


Все регионы

Природа, Пурховка
Фото Пинсктранс
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: vashgorod.ru
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото читателя из Пинска
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: cluber.com.ua

В стране и мире

Фото pixabay.com
Фото
Рико Кригер. Фото с его Linkedin
Фото иллюстрационное с сайта ГПК Беларуси

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя